Буду Верыць testo
Забыты… разьбіты…
Адчуўшы адзіноты жах.
Ад крыўды… зласьлівы…
Губляю шлях.
Надзея толькі засталася
Маліцца ды прасіць.
Ня сьпіць жаданьне,
Вабіць мэта
Жыцьцё сваё змяніць.
Бо буду верыць…
[Chorus] :
Настане дзень пачуцьцям зноў,
Я буду верыць !
Свае сумненьні выгнаць вон,
Жыцьцё адмерыць.
Пакорны я, каб усё забыць,
Я ж буду верыць !!!
Я буду верыць! Так !.. Каб жыць !
У пакутах… у жалю…
Нясучы лютай долі крыж.
Удзячны… пачуцьцям,..
Што льюцца звыш.
Надзея толькі засталася
Маліцца ды прасіць.
Ня сьпіць жаданьне,
Вабіць мэта
Жыцьцё маё зьмяніць
Бо буду верыць…
[Chorus]
Я буду верыць…
[Chorus]
Я буду верыць !
Каб жыць !